Коктейль

Хутка свята завітае! Ідэі падарункаў на Новы год і Каляды з беларускім зместам

Ад паштовак да 3D-канструктара «Мірскі замак».

Набліжаюцца навагоднія святы, павіншаваць родных і сяброў можна прыгожай паштоўкай і цудоўным падарункам. Падрыхтаваць прыемныя сюрпрызы з беларускім зместам і каларытам дапаможа крама Бахуны, якая прапануе некалькі ідэй падарункаў на Новы год і Каляды.

Паштоўкі

Прапануецца вялікі выбар прыгожанькіх паштовак. Дашліце паштоўку на беларускай мове!

Каляндар

Кожны дзень новае беларускае слова – усяго 365 слоў. Каляндар-слоўнічак 2023 «Лёгкая мова» – гэта выдатны падарунак сабе і блізкім, які будзе радаваць увесь год.

Налепкі

Модныя стыкеры з беларускім зместам.

Выцінанкі

Выцінанка – гэта мастацтва выразання карункавых узораў з паперы, якое набыло шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя як спосаб аздаблення інтэр’еру традыцыйнага жылля і было адноўлена як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў канцы ХХ стагоддзя. Выбраць тут.

3D-канструктар «Мірскі замак»

«Мірскі замак» – адна з самых пазнавальных архітэктурных славутасцяў Беларусі занесеная ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Такі канструктар будзе цікавы не толькі дзецям, але і дарослым, а таксама стане добрым падарункам замежнікам.

Упрыгожванні

Аўтарскія ўпрыгожванні ручнога вырабу «Прыгожы Анёлак» – для Вас і Вашых любімых анёльчыкаў!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)