«Украіна паўстае мячом, які перакідаюць з аданаго поля ў іншае»

Кіраўніца «Голасу Амерыкі» ва Усходняй Еўропе — пра візіт Зяленскага ў ЗША.

Міраслава Гангадзэ у эфіры NV расказала, чаму падчас візіту прэзідэнта Украіны ў ЗША не адбылося яго выступлення перад Кангрэсам.

Фота: novynarnia.com

— Можна сказаць, што гэты візіт быў іншы, чым ранейшыя. Тут важна разумець кантэкст. Злучаныя Штаты зараз уваходзяць у палітычную кампанію. Канкрэтна цяпер сканчваецца бюджэтны год. І ёсць вялікія дыскусіі пра падаўжэнне бюджэта.

Насамрэч праз некалькі дзён амерыканскі ўрад можа проста прыпыніць сваю працу. Таму што усе кошты амерыканскага бюджэту будуць заблакаваныя праз тое, што кангрэсмэны не змогуць дамовіцца пра нюансы выкарыстання фінансаў. Украіна паўстае мячом, які перакідаюць з аданаго поля ў іншае, – сказала Міраслава Гангадзэ.

Яна канстатавала, што прэзідэнт Зяленскі хацеў выступіць перад дзвюма палатамі Кангрэсу, але гэта не адбылося.

— Аглядальнікі лічаць, што гэта было прамым рашэннем лідараў у Палаце прадстаўнікоў, дзе ёсць крытычная група рэспубліканцаў, якія выступаюць супраць аказання дапамогі Украіне. Спікер вымушаны прыслухоўвацца да іх, бо яго шмат разоў перагаласоўвалі на пасаду. І тут пытанне яго палітычнага выжывання.

Другое, што не адбылося, – брыфінг у Белым доме. Магчыма, гэта з-за расследавання па імпічменту ў адносінах да прэзідэнта Байдэна ў Кангрэсе. Белы дом мог не хацець рабіць такую публічную сустрэчу, хаця сама сустрэча адбылася.

Калі Амерыка ўвойдзе ў палітычную кампанію, варта рыхтавацца, што будзе больш гучаць галасоў «мы столькі далі, наколькі ж Украіна наблізілася да перамогі», лічыць Міраслава Гангадзэ.

— Дапамога Украіне — разменная манета палітычных дыскусій, — кажа яна. — Амерыка вельмі далёка ад Украины, вайна там не адчуваецца. У медыя вельмі шмат гавораць, што цяпер найлепшыя інвестыцыі ва Украіну, каб спыніць Расію. Але для простага амерыканца гэта вайна вельмі далёка.

Ці варта рыхтавацца да таго, што ў ЗША будзе новы прэзідэнт?

— Рыхтавацца да такога варта, Трамп можа атрымаць намінацыю ад рэспубліканцаў, але таксама тут залежыць ад усіх юрыдычных працэсаў, якія адбываюцца ў дачыненні да яго. Але калі нават і будуць нейкія абвінавачванні, усё роўна ён мае права ўдзельнічаць у выбарах.

Што да Байдэна, то нібыта ўсе заўважаюць пагаршэнне яго стану, але палітык заявіў, што будзе балатавацца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(9)