Удзел у V З’ездзе беларусаў свету возьмуць дэлегаты з 29 краін

18‑19 ліпеня пройдзе V З’езд беларусаў свету, арганізатарам якога выступае Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Тэма форуму — "Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у сучасным свеце: праблемы захавання і развіцця".

Для падрыхтоўкі форума створаны Арганізацыйны камітэт, у склад якога ўвайшлі 88 прадстаўнікоў з Беларусі ды розных краін свету. Сустаршынямі Аргкамітэту абраныя Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін, Алена Макоўская з метрапольнага боку, Алег Рудакоў з Расіі і Вячка Станкевіч з ЗША.

Зацверджаны таксама склад Рабочай групы з 16 асобаў на чале з Нінай Шыдлоўскай, намесніцай старшыні Рады.

Пакуль застаецца няясным пытанне з памяшканнем для з’езду. Адмовілі сталічныя Палац чыгуначнікаў і Палац прафсаюзаў. "Думае" Палац Рэспублікі.

Кіраўніцтва ЗБС "Бацькаўшчына" не выключае, што форум давядзецца правесці па‑за межамі краіны. Называюцца варыянты Вільні, Кіева, Смаленска, Даўгаўпілса, а таксама пляцоўкі па‑за межамі беларускай сталіцы.

Папярэднія чатыры з'езды прайшлі ў 1993, 1997, 2001, 2005 г. у Менску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)