Общество

Галіна Кудрук

«У нашай агульнай справе ён заўсёды быў у першых шэрагах»

У Вільні прайшло развітанне з экс-байцом палка Каліноўскага Віктарам Савічам. «Салідарнасць» паразмаўляла з яго пабрацімамі, якія падзяліліся ўспамінамі пра загінулага.

Гамяльчук загінуў у ДТЗ пад Вільняй 9 кастрычніка. Ён выйшаў з машыны, тады яго збіў цягач, кіроўца якога не заўважыў Савіча.

12 кастрычніка ў Вільні прайшло развітанне і паніхіда па загінуламу, якую правёў беларускі святар на беларускай мове. У труну паклалі бел-чырвона-белы і украінскісцягі, затым прачыталі верш, які напісаў Віктар, і ўключылі нефармальны гімн палка Каліноўскага — словы якога таксама склаў Савіч.  

Экс-байца палка Каліноўскага праводзілі ў апошні шлях апладысментамі і воклічам «Жыве Беларусь! Слава Украіне!».

Некалькі былых байцоў палка Каліноўскага падзяліліся з «Салідарнасцю» ўспамінамі пра Віктара.

— З Савічам пасля вяртання з вайны мы першыя тыдні знаходзіліся ў Вільні разам, — расказаў пабрацім Віктара з пазыўным «Баксёр». — Сябравалі, разам ваявалі. Ён быў чалавекам вельмі шчырым, справядлівым. Толькі добрае пра яго магу ўспомніць. Вядома, усе ў шоку, што такое магло здарыцца. Нас Бог так захоўваў ва Украіне пад абстрэламі, мы там выжылі, а тут такі выпадак.

Віктар заўсёды стараўся на вайне прыкладаць як мага больш намаганняў, кааб дапамагаць. У нашай агульнай справе ён заўсёды быў у першых шэрагах, вельмі смелы. Ніколі не баяўся варожай кулі.

Мы усе перажывалі, што вярнуліся з вайны, думкамі засталіся ва Украіне. Ён таксама.

Пабрацім «Сашко» ў каментары «Салідарнасці» расказаў, што бачыў Віктара дзесяць дзён таму:

— Ён прапаноўваў паехаць на шашлыкі на прыроду. Таксама былі пэўныя сумесныя справы па нашай пабрацімскай лініі. Ніякага прадчування ў яго не было.

А пазнаёміліся ўвогуле мы з Віктарам ў палку Каліноўскага. Ён на некалькі дзён раней за мянепрыехаў, былі ў адной роце ў выніку. Разам былі ў Нікалаеве, напрыклад.

На вайне ён быў вельмі адказным, па «вучэбцы» ўсё выконваў, акопы капаў, увесь час быў у дзеянні. Вельмі адкрыты чалавек, выказваў сваё меркаванне камандаванню, рабіў нейкія прапановы наконт паляпшэння чаго-небудзь.

Смуткуем усе, вельмі шмат мне напісала байцоў, каб я перадаў іхныя словы падтрымкі блізкім Віктара. Усе гатовыя аказваць любую патрэбную дапамогу сям’і. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)