У Мінску з'явілася «Рок-таксі»

"У нас ужо склаўся стэрыятып таксоўшчыка, які размаўляе толькі па-расейску ды слухае „Магадан“, а ніша рок-таксі з кляснай музыкай ды яшчэ і беларускамоўным таксоўшчыкам у нас дагэтуль была пустая", — кажа ўладальнік менскага "Рок-таксі" Валер Бычкоўскі. Ён вельмі шануе беларускую музыку, таму ўсім наведнікам ТГ гатовы зрабіць зьніжку на кожную паездку ў ягонай таксоўцы ў 10 працэнтаў.

"Рок-таксі" пакуль працуе толькі з другой паловы дня — у вячэрнім фармаце. "Развожу людзей пасьля розных імпрэзаў і канцэртаў, — кажа Валеры. — Ёсьць ужо і сталыя пасажыры, якія часта выклікаюць, каб кудысьці праехацца з добрай музыкай. У будучыні, вядома ж, ёсьць пляны пашырыцца да кругласутачнай працы".

У Валерыя на выбар пасажыра — ля 200 дыскаў. Шансону тут ня месца, толькі клясыка замежнага і беларускага року.

Ягонае «Рок-таксі» мае афіцыйную рэгістрацыю. Час працы — штодня ад 16:00 вечара і да позьняй ночы. Выклікаць таксоўку можна па тэлефонах: 570-83-06 (МТС), 6-77-29-34 (Velcom), 902-18-65 (life:))

Наведнікам інтэрнэт-парталу Тузін Гітоў пры спасылцы на гэтую інфармацыю — зьніжка 10 працэнтаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)