Тышкевіч: Палітычная кампанія-2024 у Беларусі — важная і страшная для Лукашэнкі

Аналітык — пра тое, у чым значнасць для рэжыма будучых парламенцкіх выбараў.

— Гэта кампанія з’яўляецца шмат у чым ключавой для Лукашэнкі і яго атачэння. Яна вельмі важная з пункту гледжання легітымізацыі цяперашняй групы, якая кіруе Беларуссю, — кажа Ігар Тышкевіч у інтэрв’ю 6TV Biełaruś. – З аднаго боку, гэта легітымізацыя новай Канстытуцыі і зменаў выбарчага заканадаўства. З другога, абноўлены парламент.  

Тут я хачу нагадаць Венесуэлу, дзе Ніколас Мадура аднавіўся праз тры гады пасля вострай хвалі палітычнага крызісу з пераабраннем парламенту, куды сярод іншых патрапілі цалкам падкантрольныя асобы, але частка з іх мела вопыт у апазіцыі.

Ключавы паказчык — гэта яўка: прыйшла колькасць людзей, яна прагаласавала. Можна спрачацца, ці сумленна падлічвалі галасы, але факт — гэта яўка.

Тышкевіч таксама адзначае, што беларускі рэжым, з аднаго баку, чакае з’яўлення ва ўладзе новай крыві і новага драйва, але з іншага гэтага драйва і баіцца: а ці не пройдзе ў парламент нейкі схаваны «змагар»?

— Таму гэтыя выбары для Лукашэнкі важныя і страшныя, і шмат у чым яны з’яўляюцца вызначальнымі. Ці удасца запусціць працэс хаця б унутранага аднаўлення нейкіх сацыяльных ліфтаў, будзе залежыць у тым ліку ад таго, колькі яшчэ часу адзін асобны ўзяты беларус будзе далей казаць пра «пасінелыя пальцы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(31)