Рэпліка: «Працу па адборы годнага матэрыялу за вас робіць дзяржаўная машына»

Аналітык Ігар Тышкевіч падзяліўся бізнэс-ідэяй.

— Як можна хутка адабраць вартыя кнігі па беларускай гісторыі, культуры з усяго, што выдавалася?

Проста — паглядзець спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў МУС Беларусі.

Цяпер бізнэс-ідэя: каталог такіх алічбаваных выданняў.

Што цікава, працу па адборы годнага за вас робіць дзяржаўная машына. Калі тым страшна ад напісанага — выданьне вартае ўвагі.

Ігар Тышкевіч

Нагадаем, днямі «экстрэмісцкі» спіс папоўніла кніга Аляксандра Татаранкі «Горькие годы: Трагедия Западной Беларуси 1944-1954» — адпаведнае рашэння прыняў суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў.

Вось яшчэ некаторыя кнігі па гісторыі, якія з пункту гледжання рэжыму Лукашэнкі, цяпер з'яўляюцца «экстрэмісцкімі»:

  • Анатоль Тарас. «Беларусь превыше всего! (О национальной беларусской идее)»;
  • Уладзімір Бешанаў. «Год 1942 — учебный»;
  • Анатоль Тарас «Беларусь на распутье»;
  • Вадзім Дзеружынскі. «Забытая Беларусь»;
  • «Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выклiкi «рускага свету» i Беларусь. Выпуск 6», пад рэдакцыяй Анатоля Тараса;
  • Сяргей Захарэвіч. «Большая кровь: Как СССР победил в войне 1941 — 1945 гг.»;
  • Леанід Лыч. «Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусi ў часы вайны (1941 — 1944 гг.)»;
  • Анатоль Тарас. «Постсоветский транзит: между демократией и диктатурой: Сборник статей»;
  • «Праблемы гуманiтарнай бяспекi Беларусi: Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
  • Анатоль Тарас «Краткий курс истории Беларуси IX — XXI вв»;
  • Віктар Сувораў. «Тень Победы»;
  • Анатоль Тарас. «Страницы прошлого: статьи по истории Беларуси»;
  • «Трансфармацыi ментальнасцi беларусаў у XXІ ст. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
  • Алег Усачоў. «Кто, как и зачем убил Вильгельма Кубе».
  • Манаграфія Святланы Казловай «Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі» і іншыя выданні.

У некалькі разоў згаданага ў спісе Анатоля Тараса раней былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» кнігі «Краткий курс истории Беларуси IX — XXI вв» і «Беларусь на распутье».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(14)