Першы візіт Ціханоўскай у краіну СНД: перамовы з прэзідэнткай Малдовы і спікерам парламента

21 кастрычніка беларуская лідарка прыбыла ў Малдову з працоўным візітам. Гэта першы афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у краіну СНД.

У парламенце Малдовы Святлана Ціханоўская з спікерам Ігарам Гросу і з прадстаўнiкамi групы «За дэмакратычную Беларусь».

– Падчас сустрэчы дамовіліся двухбакова падтрымліваць еўрапейскія памкненні Беларусі і Малдовы на ўсіх міжнародных пляцоўках, і правесці беларуска-малдоўскую Канферэнцыю па пытаннях нейтралітэту. «Агрэсія Расіі паказала, што стратэгія нейтралітэту, на якую рабілі стаўку і Беларусь, і Малдова, не працуе. І каб абмеркаваць гэтую праблему, дамовіліся зрабіць агульную Канферэнцыю», – паведаміў дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.

З прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду беларуская лідарка абмеркавала супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.

– Я думаю, гэты візіт у Малдову адкрывае новую старонку для беларуска-малдоўскіх адносінаў. Нашыя народы прайшлі праз розныя выпрабаванні. Цяпер нас аб’ядноўваюць супольныя каштоўнасці і мэты. Я радая, што ў дэмакратычнай Беларусі ёсць такі саюзнік як Малдова, – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Нагадаем, што ў апошнім саміце лідараў краін СНД Малдова не ўдзельнічала. Уладзімір Пуцін раскрытыкаваў улады краіны, заявіўшы, што нібыта Малдова страчвае сваю ідэнтычнасць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(24)