Комментарии

Юлія Кот

«Паглядзіш, якую-небудзь «Каўказскую палонніцу», то думаеш: ё-мае, можа, і сапраўды не ўсё было кепска? І тут вельмі добра ратуе веданне гісторыі»

Што асабліва дзіўна і дзіка чуць ад людзей, якія там не жылі і «савок» не бачылі.

— Гэта вытлумачальна: працуюць наратыўчыкі пра «самы смачны пламбір» і да таго падобнае, — разважае разважае ў вялікай гутарцы з Филином гісторык Яўген Красулін. — Калі паслухаеш, пачытаеш, прыгадаеш, ці фільмы савецкія паглядзіш, якую-небудзь «Іронію лёсу…» і «Каўказскую палонніцу», то думаеш: ё-мае, можа, і сапраўды не ўсё было кепска?

І тут вельмі добра ратуе веданне гісторыі. Канешне, там было тое, што можна назваць стабільнасцю. Дзе-нідзе ў сённяшнім Фэйсбуку пад абмеркаваннем навінаў вайны некаторыя пішуць: маўляў, ну што, развалілі СССР — калі ласка, атрымалі вайну, а тады была стабільнасць, — і гэта шмат для каго аргумент, бо стабільнасць далёка не заўжды ёсць нечым кепскім, і пасля прыгодаў хочацца спакою і стабільнасці.

А з іншага боку, адразу прыгадваецца: які лёс быў Савецкага Саюза? Ён жа памёр, бо абсалютна нежыццяздольнымі былі ідэя, на якiх ён быў збудаваны, інстытуты, і, уласна кажучы, рэалізацыя гэтага ўсяго, сама мадэль: эканамічная, палітычная, сацыяльная.

Спрабаваць захаваць гэта ўсё — самы дурны выбар, які можна зрабіць. Гэта к адкапаць труп з магілы, пасадзіць яго сабе на шыю і радасна з ім хадзіць па вуліцы, крычаць «ура».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(30)