Няшчасны выпадак на Купалле — 2 чалавекі ў рэанімацыі

Няшчасны выпадак здарыўся ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў Бабры (Крупскі раён Менскай вобласьці), паведамляе. 5 чалавек патрапілі ў шпіталь .

Фото Радыё Свабода

Як паведамляе Радыё Свабода, здарэнне адбылося, калі мастак Алесь Пушкін рабіў крупнік. Агонь падхапіў гарэлку, якую Пушкін заліваў у чан. Узняўся вялікі вогненны шар.

У выніку апёкі атрымалі як меней пяць чалавек.

Паводле удзельнікаў святкавання «хуткую» доўга не ехала, таму людзі на сваіх машынах адвозілі пацярпелых -- 2 хлопцы і 3 дзяўчыны -- у шпіталь.

Зараз дзве дзяўчыны знаходзяцца ў рэанімацыі, а адна — у хірургічным аддзяленні. Хлопцаў на месцы аказалі дапамогу і выпісалі.

Супрацоўнікі МУС заявілі, што расследваннем справы займаецца Следчы камітэт.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)