Магда: Трэба стварыць рабочую групу па пытанні прызнання пашпарту «Новай Беларусі»

Украінскі палітолаг Яўген Магда ў эфіры Еўрарадыё расказаў, што дэмакратычныя сілы Беларусі могуць зрабіць, каб паскорыць працэс з новым дакументам.

— Асабіста я выступаю за тое, каб Украіна сярод першых прызнала гэты пашпарт. А што мы страчваем? Беларускія пасольствы зарастаюць травою. Калі б пашпарты прызнала Украіна, а гэта цяпер краіна, да якой ў свеце больш прыслухваюцца, то і астатнія краіны звярнулі ўвагу. Але чакаць гэтага ад украінскай ўлады не варта

Людзі, які прадстаўляюць беларускія дэмакратычныя сілы, маюць адну традыцыю: калі яны прыязджаюць у Кіеў, спрабуюць патрапіць да Міхаіла Падалякі і з ім сфатаграфавацца.

Вось я магу ім параіць, хаця звычайна беларусаў жыццю не вучу, прывезці Падаляку пашпарт «Новай Беларусі», паказаць яму, як ён выглядае, расказаць, чаму ён такі, а не іншы, расказаць, якія выгады атрымае Украіна, калі прызнае яго.

У гэтай сітуацыі давайце гаварыць шчыра, калі існуе ўлада ў Беларусі, якая вырашае, каму выдаваць пашпарт, а каму не, то якраз Аб’яднанаму пераходнаму кабінету трэба паскорыцца.

Каб выйсці на Польшчу, Літву, Украіну, трэба стварыць рабочую групу па пытанні прызнання гэтага пашпарту. Украіна мае досвед атрымання бязвізу. І ён можа быць карысным вам. Каб пашпарт «Новай Беларусі» не проста атрымаць і ў сервант паставіць, а каб карыстацца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(36)