Гурневіч: «Псіхоз, выкліканы «метадычкай Шарпа», мінуў, людзі зразумелі, што на іх ставілі эксперымент «плана Далеса»

Журналіст — пра ўнікальнасць «выбараў», да якіх так актыўна рыхтуецца рэжым.

— МУС кажа, што ўжо год рыхтуецца да выбараў. Мыюць аўтазакі, расчахляюць аўтаматы. Якія яшчэ трэба доказы, што грамадства нарэшце супакоілася і б'ецца па грудзіне за памылкі? — іранізуе журналіст Радыё Свабода Дзмітрый Гурневіч.

Дзмітрый Гурневіч

Псіхоз, выкліканы «метадычкай Шарпа», мінуў, людзі зразумелі, што на іх ставілі эксперымент «плана Далеса», але на ўсялякі выпадак рэжым хоча праводзіць двое выбараў за адзін дзень. Афіцыйна — дзеля ашчаднасці на новыя дарогі. Упс... але нават па афіцыйных падліках эканомія дазволіць збудаваць роўна 300 метраў дарогі.

Унікальнасць гэтых «выбараў» у тым, што не трэба мабілізоўваць адмінрэсурс, бо выбарцаў там ніхто не чакае. Першыя выбары, на якіх нават з біноклем не ўбачыш назіральнікаў з біноклем.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(48)