Политика

Галіна Кудрук

Фрыдман: «Жадаеце супрацоўнічаць? Запрасіце з боку Польшчы кагосьці і пакажыце ім ядзерную зброю»

Палітычны аглядальнік — пра тое, што стаіць за нібыта гатоўнасцю Мінабароны Беларусі узаемадзейнічаць з польскімі вайскоўцамі.

Беларусь гатовая ўзаемадзейнічаць з польскімі вайскоўцамі ў рамках забеспячэння бяспекі ў рэгіёне, заявіў 25 верасня міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках эксперыменту па баявому кіраванню авіяцыяй у ходзе авіяцыйнай падтрымкі Сухапутных войскаў.

— Мы видим, что растет интенсивность мероприятий оперативной, боевой

подготовки, развивается инфраструктура. Мы это считаем сложными условиями военно-политической обстановки. На языке разведчиков это звучит так: «Идут мероприятия заблаговременной подготовки к войне».

На этом фоне мы демонстрируем свою открытость, приглашали наших польских коллег на учения ОДКБ. И сейчас говорим, что мы готовы взаимодействовать с польскими военными в рамках обеспечения безопасности в нашем регионе, — сказаў міністр абароны.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман лічыць, што не варта ставіцца да заявы Віктара Хрэніна сур’ёзна.

Аляксандр Фрыдман

— Усе запрашэнні на вучэнні, прапановы супрацоўнічаць — гэта нічога супольнага не мае з рэчаіснасцю. Пустыя словы, накіраваныя ў паветра. Такія прыгожыя заявы потым можна прадаць насельніцтву і сказаць, што вось, глядзіце, мы зацікаўленыя ў супрацы. А насамрэч яны ведаюць, што ніякага партнёрства тут быць не можа.

— Ва ўмовах вайны, калі Беларусь знаходзіцца на расійскім баку, беларуская армія шчыльна супрацоўнічае з расійскай, фактычна з’яўляецца яе філіялам, а з другога боку Узброеныя сілы Польшчы — гэта сілы НАТА. Для супрацы не з краінай НАТА павінна быць рашэнне на ўзроўні самой гэтай структуры, — адзначае палітолаг.

Аляксандр Фрыдман заўважае, што польскі бок ніяк не рэагуе на такія заявы. 

— Разумеюць, што на такое рэагаваць — сябе не паважаць, — кажа эксперт. 

У заяве міністр абароны абазначыў, што вучэнні з Польшчай ён разглядае як «забеспячэнне бяспекі ў рэгіёне». Што Хрэнін мог мець тут на ўвазе?

— Галоўная праблема ў тым, што калі яны робяць такія заявы, то там няма журналістаў, якія могуць задаць крытычнае пытанне. Яны размясцілі расійскую ядзерную зброю, пра гэта Хрэнін і Лукашэнка ўсё кажуць.

Фото Reuters

Жадаеце супрацоўнічаць? Запрасіце з боку Польшчы кагосьці і пакажыце ім гэту зброю. І гэта сапраўды будзе крок наконт важнага пытання бяспекі. Тады ёсць нейкі сэнс, а так гэтыя развагі нічога пад сабой не маюць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(56)