Дзве гераіні, пра якіх пісала «Салідарнасць» гэтай восенню, у адным здымку

Сустрэча мастачак, адна з якіх малюе палітвязняў, а другая – была палітычнай зняволенай.

У Вільні гэтымі днямі праходзіць выстава беларускай мастачкі Ксішы Анёлавай. Напярэдадні на адкрыццё выступіць з прамовай і паглядзець экспазіцыю зазірнула i Ася Булыбенка, былая палітзняволеная па «справе студэнтаў». Дзяўчына пасля вызвалення і сама выстаўляла ў літоўскай сталіцы свае малюнкi.

«Марыла ўслых намаляваць з натуры, збылося», – апублікавала і пракаментавала агульнае фота Ксіша Анёлава.

І з ёй, і з Асяй Булыбенка мы рабілі пранізлівыя інтэрв'ю гэтай восенню. Пачытайце, калі прапусцілі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(53)