«Наталля зрабіла для горада столькі, колькі ні адзін чыноўнік не зрабіў». У Бабруйску адбыўся ператрус у крэатыўнай прасторы «1387»

Пасля чатырохгадзіннага ператрусу забралі кіраўніц прасторы — Наталлю Халанскую і яшчэ адну жанчыну.

Хто і па якой справе праводзіў ператрус — невядома, паведамляе Вясна. У адным памяшканні з крэатыўнай прасторай таксама знаходзіцца крама беларускага адзення.

Позна ўвечары стала вядома, што Наталля дома, але без сувязі.

Адзначым, што раней Халанская працавала як журналіст, але пасля адкрыла ў родным горадзе прастору «1387», прысвяціўшы сябе адукацыйнай і асветніцкай дзейнасці.

Вось што пiсалi неабыякавыя, пакуль пра лёс Наталлi падчас ператрусу не было вядома:

«Гэта месца і супольнасць, якія толькі і рабілі жыццё ў Бабруйску магчымым, яны былі рухавіком усяго жывога ў горадзе, а стваральніца рэальна ўсё на гэта паклала. Пры гэтым каманда да апошняга працавала, хіба прыкрыўшы некаторыя напрамкі, і яны не з'язджалі. З іх боку гэта было не менш чым адчайнай смеласцю.

Наташа зрабіла для горада столькі, колькі ні адзін чыноўнік не зрабіў ні для аднаго беларускага горада».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.6(23)