Политика

Навумчык: «Самае горшае, што цяпер могуць зрабіць праціўнікі Лукашэнкі — уцягнуцца ў гульню «канстытуцыйная рэформа»

Палітык пра тое, чаму не важна, якую пасаду зойме Лукашэнка.

— Самае горшае, што цяпер могуць зрабіць праціўнікі Лукашэнкі — уцягнуцца ў гульню «канстытуцыйная рэформа» — са сваім праектам, высоўваньне якога менавіта цяпер лічу каласальнай памылкай.  Гэта тэма асобная. Цяпер жа скажу пра праект лукашэнкаўскі, — адзначае Сяргей Навумчык.

Пасада, якую зойме Лукашэнка ў выніку т.зв. рэфэрэндуму па канстытуцыі – ня мае нікакага значэньня. Хоць прыбіральшчык левага пад’езду Дому ўраду. Сталін за ўсе 29 гадоў праўленьня ніколі не займаў першую па Канстытуцыі дзяржаўную пасаду: генэральны сакратар увогуле Канстытуцыяй ня быў прадугледжаны, з 1941 па 1953 ён займаў другую пасаду – старшыні Саўнаркаму (потым Савету міністраў). Што вам скажа прозьвішча Швернік? А ён з 1946 па 1953 быў канстытуцыйным кіраўніком дзяржавы (пасьля Калініна), старшынём Прэзыдыюму ВС СССР. Але ўсе ведалі, што тав. Швернік – ніхто перад тав. Сталіным.

У аўтарытарных, тым больш дыктатарскіх рэжымах вызначае не пасада, а асоба, якая канцэнтруе ўладу. І пакуль па беларускай зямлі будзе хадзіць (езьдзіць) Лукашэнка – ён будзе вызначаць усё.

Таму т.зв. «канстытуцыйная рэформа» – ня больш чым фарс. Між іншым, цяперашня Канстытуцыя гарантуе грамадзянам свабоду мітынгаў, пікетаў і сходаў. Трэба да гэтага нейкі камэнтар дадаваць?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(105)