Политика

Алег Новікаў, Новы час

Нашто дыктатарам Канстытуцыя?

«Фіктыўны дакумент, каб штучна стварыць хоць нейкую легітымнасць уладзе», — звычайна так шмат хто ставіцца да Канстытуцыі, якая прымаецца і дзейнічае ў аўтарытарных краінах. На справе ж гэты феномен больш складаны, і самае цікавае, што тыя Канстытуцыі таксама небяспечныя для ўладаў.

Ілюстрацыйнае фота

Быў такі стары добры савецкі анекдот пра мужчыну, які заходзіць у рэстаран і праглядае меню. «Я вазьму курыцу», — кажа ён. У адказ афіцыянт тлумачыць, што ў рэстаране няма курыцы. Мужчына просіць прынесці рыбу, якая таксама пазначаная ў меню.

Яму адказваюць, што і рыбы таксама няма. Гэта тычыцца ўсіх страў, якія просіць кліент. У выніку засмучаны мужчына кажа: «Я думаў, што ў вас меню, а не Канстытуцыя!»

Жарт адлюстроўвае звычайнае ўспрыманне Канстытуцыі ў аўтарытарных краінах — як бессэнсоўнага кавалку паперы, які не мае ніякай іншай функцыі, акрамя як ствараць ілюзію легітымнасці дзеючай адміністрацыі.

Аднак пры гэтым ёсць адна відавочная супярэчнасць. Абсалютна фармальныя канстытуцыйныя акты прымаюцца часам вельмі доўга і старанна.

Напрыклад, вайсковаму рэжыму ў Бірме (цяперашняя М’янма) спатрэбілася 17 гадоў (!), каб скласці тэкст Асноўнага закона. Прычына вельмі простая: бірманскія генералы абяцалі, што прыняцце Канстытуцыі стане пачаткам вяртання краіны да грамадзянскага кіравання. Не дзіўна, што яны асабліва не спяшаліся.

Так ці інакш, гэты прыклад даводзіць, што Канстытуцыя ў аўтарытарных краінах — пры ўсёй фармальнасці напісаных у ёй артыкулаў — таксама важны палітычны інструментарый.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(27)