Общество

Нашаніўцы застаюцца за кратамі. Ім выставілі абвінавачванне

Сёння скончылася 10 сутак ад моманту паўторнага затрымання нашых калег па крымінальнай справе, калі следства павінна было выставіць абвінавачванне.

Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко не вызвалілі, яны застаюцца ў СІЗА на Валадарскага, паведамляе Наша Ніва.

Вынікае, што ім выставілі абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў).

Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры прадпрыемству «Мінэнэрга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі. Ягор Марціновіч пры затрыманні збіты, у СК яму вылікалі хуткую дапамогу. Андрэй Скурко хворы на дыябет, у СІЗА ён адразу патрапіў у медчастку — выявіліся праблемы з лёгкімі.

Падтрымайце нашаніцаў лістом! 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА-1.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(11)