В мире

Алег Новікаў, Новы час

Кубамайдан на выспе Свабоды

Упершыню за шмат гадоў на Кубе пачаліся масавыя палітычныя пратэсты.

Фота Getty Images

Што зрабілі кубінскія ўлады, калі раптам даведаліся пра пратэставыя акцыі? Правільна: інстынктыўна, на аўтамаце, вырубілі інтэрнэт ва ўсёй краіне.

Таму дакладнай і комплекснай карціны таго, што адбываецца на Кубе, няма ні ў каго. З масіву той інфармацыі, якая паспела прайсці, з нейкай доляй упэўненасці можна заключыць наступнае.

Выступы, эпіцэнтрам якіх стаў шэраг гарадоў на захадзе выспы, пачаліся 11 ліпеня. Верагодна, яны нейкім бокам былі звязаны з мінорнымі навінамі з эпідэміялагічнага фронту (у гэты дзень на Кубе была зафіксавана рэкордная колькасць новых выпадкаў заражэння каронавірусам).

Акрамя заклікаў забяспечыць народ медыкаментамі і вакцынамі, гучалі патрабаванні палітычнага характару. Дэманстранты патрабавалі свабодных выбараў і вырашэння сацыяльных праблем — у прыватнасці, прыняць захады супраць дрэннага забеспячэння прадуктамі. Агенцтва «Reuters» і AFP ацэньваюць колькасць удзельнікаў пратэстаў у некалькі тысяч.

Пакуль няма выразнага ўяўлення наконт ініцыятараў пратэстаў і іх спікераў, хоць глыбінныя прычыны выступаў відавочныя. Гэта ўзмоцненая ў апошнія гады эканамічная блакада з боку ЗША і пандэмія COVID, якая фактычна пазбавіла Кубу асноўнай крыніцы валюты — турызму.

Па выніках гэта ўсё стварыла напружаную атмасферу, пачуццё адчаю, што і выклікала стыхійны бунт. Дзякуючы інтэрнэту навіна пра выступ хутка распаўсюдзілася, правакуючы ў іншых гарадах аналагічныя акцыі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(10)