Кранальны відэазварот амбасадара Францыі да беларусаў: «Зычым вам ніколі не губляць надзеі на лепшы час»

Амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост, які з’ехаў з Беларусі, запісаў пасланне беларускаму народу.

У сваёй прамове амбасадар выказаў шкадаванне, што ён разам з жонкай быў вымушаны пакінуць Беларусь, нагадаў, што Францыя не прызнала вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі і што ён не ўручыў свае даверчыя граматы.

— Мы правялі тут няпростыя, але незабыўныя дні. Было шмат прыгожых і каштоўных сустрэч і адкрыццяў. Мы ўбачылі шмат людзей смелых і моцных духам. Мы з маёй жонкай адчулі хараство Беларусі і беларусаў. Вы назаўжды застанецеся ў нашых думках і ў нашых сэрцах. Ведайце — мы будзем на вашым баку. Зычым вам ніколі не губляць надзеі на лепшы час. Да пабачэння! — сказаў Нікаля дэ Лакост.

Тым часам у МЗС Беларусі пракаментавалі ад’езд амбасадара Францыі. Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз заявіў, што Дэ Лакост у лістападзе 2020 г. прыбыў у Беларусь у якасці прызначанага Пасла Францыі і ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі ў снежні 2020 г.

— Аднак у далейшым кіраўнік французскай дыпмісіі не выказаў гатоўнасць завяршыць прадугледжаную міжнародным правам і агульнапрызнанай практыкай працэдуру ўступлення ў пасаду ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Рэспубліцы Беларусь, — дадаў Анатоль Глаз. — У сувязі з гэтым мы былі вымушаны паведаміць французскім партнёрам аб заканчэнні выдадзенага раней беларускімі ўладамі тэрміну згоды на яго прызначэнне.

У сваю чаргу, Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка быў адкліканы ў Мінск на кансультацыі.

Паводле прэс-сакратара, МЗС Беларусі «шчыра шкадуе аб такой пазіцыі французскіх калег».

— Асабліва хочам падкрэсліць, што дадзеная натуральная мера стала вымушаным крокам. Мы зацікаўлены ў аднаўленні паўнацэннага ўзроўню функцыянавання абедзвюх дыпмісій, — адзначыў Глаз.

Ад'езд пасла Нікаля дэ Лакоста быў выкліканы «аднабаковым рашэннем уладаў Беларусі», якія адклікалі згоду на прызначэнне, выдадзенае пасля 31 жніўня 2020 года. Пра гэта распавялі ў МЗС Францыі.

Там назвалі рашэнне беларускіх уладаў «неабгрунтаваным».

— Это неоправданное решение белорусских властей последовало за несколькими негативными решениями, которые ограничили возможности нашей миссии в Минске.

Соответственно, соразмерные меры были приняты французскими властями в отношении белорусского дипломатического представительства во Франции, о чем белорусские власти были проинформированы.

У французскім знешнепалітычным ведамстве таксама распавялі, што з 18 кастрычніка Нікаля дэ Лакост будзе выконваць абавязкі спецпрадстаўніка па Беларусі, а пасольства Францыі ў Менску працягне сваю працу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(25)