Общество

Канфіскаваная «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча прадаецца ў краме канфіскату

Пра гэта пісьменнік паведаміў у сваім фэйсбуку.

– На сайце крам канфіскату з'явіўся цікавы тавар: мая апошняя кніга. І быццам гэта добрая навіна: раз гандлююць праз спецторг, значыць, тавар «чысты», «дапушчаны да рэалізацыі», хоць і «б/у, без бачных дэфектаў». З іншага боку, гэта нешта з далікатных хорараў Найта Ш`ямалана: бачыць напісаную табой кнігу ў раздзеле «Каталог канфіскату» Друкаваная прадукцыя».

І гадаць, што там за гісторыя стаіць, за гэтым асобнікам, «б/у без бачных дэфектаў». І паколькі сам аб гэтым пісаў, памятаеце, у «Возеры Радасці», там, дзе гераіня выяўляе дарагую ёй рэч, памяць пра маці, — сярод канфіскаваных?», — напісаў Віктар Марціновіч.

Імаверна, што кнігі былі канфіскаваныя падчас ператрусаў у праваабаронцаў, журналістаў, актывістаў, піша Наша Ніва. Таксама каля 500 асобнікаў былі канфіскаваныя падчас студзеньскага ператрусу ў выдавецтве «Кнігазбор».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.1(13)