Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Інфляцыя як прычына росту цэнаў і рэвалюцый

Помнікі правадыру сусветнага пралетарыяту ўсё яшчэ ўпрыгожваць цэнтральныя плошчы беларускіх гарадоў. Аднак я б не адважыўся сцвярджаць, што «Ленін і цяпер жывейшы за ўсіх жывых».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ліміт рэвалюцый у Беларусі вычарпаны. Чаму вычарпаны? Па прычыне адсутнасці «перадумоў для класічных рэвалюцыйных настрояў». Але так было да кастрычніка 2021 года. Не верыце? А дарэмна.

Што б там ні казалі асобныя разумнікі, а быццё працягвае вызначаць свядомасць. Віной усяму COVID-19, ад якога на Захадзе спрабавалі абараніцца лакдаўнамі. Але калі кажаш «А», даводзіцца гаварыць і «Б»: «Праблему вырашылі проста — узялі і надрукавалі процьму грошай: долары, еўра, ены — і цяпер гэтыя грошы ўкінулі. Мы адчуваем інфляцыйны ціск, гэта ж натуральна: велізарная колькасць грошай». Нічым не забяспечаныя грошы ўзнялі цэны на біржавыя тавары: нафта, газ, харчаванне.

Здавалася б, беларускай мадэлі, якая спецыялізуецца на экспарце нафтапрадуктаў і харчавання, ад гэтага павінна быць толькі карысць. Што да газу, то Расія пастаўляе яго па фіксаваных цэнах.

Але нешта пайшло не так. Чаму? Не ведаю. Не магу ж я ўсё ведаць. Супакойвае, што на дзяржаўным узроўні праблема ўсведамляецца: «Трэба перажыць гэты момант і не даць магчымасці тым, хто прывык на цэнах, на іх росце нажывацца, не даць ім магчымасці гэта зрабіць. У адваротным выпадку прыйдзем да сапраўднай рэвалюцыі (выдзелена. — С. Н.). Людзі гэтага не вытрымаюць».

Вось так, не да «каляровай» — дык да сапраўднай рэвалюцыі. Заходнія лялькаводы ў спакоі нас не пакінуць. Хто б сумняваўся!

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(2)