Политика
Аліна Таранік

«З Днем народзінаў, Мікола!»

У нядзелю, у дзень народзінаў экс-кандыдата у прэзідэнты Мікалая Статкевіча, сталічныя патэнцыйныя кандыдаты ад Руха «За Свабоду!» і грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» прапаноўваюць падтрымаць палітвязня, прыйшоўшы на іх супольны пікет.

«12 жніўня – дзень народзінаў палітвязня, вядомага беларускага патрыёта, кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Міколы Статкевіча. У гэты дзень, а 13-й гадзіне каля Камароўскага рынка адбудзецца агульны пікет па збору подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў, якія вылучаюцца па акругах Мінска пры падтрымцы Грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», Руху «За свабоду!». Тэма агульнага пікета – «З Днем народзінаў, Мікола».

Кожны з вас зможа пазваніць з тэлефонаў удзельнікаў пікета і адправіць тэлеграму з віншаваннямі Міколу Статкевічу і словамі падтрымкі любому палітычнаму вязню. Падтрымаць затрыманых нядаўна Сурапіна і Башарымава», адзначаюць ініцыятары пікета.

Статкевіч, асуджаны па справе аб масавых баспарадках пасля выбараў-2010, другі год запар адзначае дзень народзінаў за кратамі. У 2011 годзе ў юбілей яму толькi дазволілі зрабіць тэлефонны званок бацьку са шклоўскай калоніі. Сёлета жонка палітвязня Марына Адамовіч не змагла адаслаць мужу бандэроль.

– У Міколы строгі рэжым, які прадугледжвае толькі адну бандэроль (да двух кілаграмаў) на год, таму дасланая мною пасылка вярнулася. У шклоўскай калоніі з гэтым было прасцей, – паведаміла «Салідарнасці» Марына Адамовіч. – Дарэчы, упершыню за вельмі доўгі час у турме ён стаў атрымліваць права на адно караценькае тэлефанаванне на месяц. Але ў гэтым месяцы ён ужо званіў – 2-га жніўня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)