Скандалы
Сяргей Балай, фота prodromos.by

«Я не ўпісаўся ва ўмовы міліцыянераў»

Праваахоўнікі абвінавацілі праваслаўнага святара Гарадзенскай епархіі ў адмове ад абавязковага дактыласкапіравання. Айцец Мікалай Гайдук чакае суду і знаходзіцца ў разгубленым стане, бо, па яго словах, пратакол аб адмове складзены без яго ўдзелу.

– Я б не хацеў забягаць наперад, бо суду яшчэ не было, але ад сябе магу сказаць, што пратакол склалі без майго ўдзелу, – расказаў Мікалай Гайдук карэспандэнту «Салідарнасці». – Я ад пачатку быў не супраць дактыласкапіі, але казаў міліцыянтам, што мне трэба параіцца, пагутарыць са свяшчэннаначаліем, а міліцыянераў, відаць, час падціскаў, ці план які. Яны пачалі ставіць умовы. У гэтыя ўмовы я, відаць, не ўпісаўся.

Так растлумачыў Мікалай Гайдук гісторыю з'яўлення пратакола, у якім сцвярджаецца, што ён нібыта адмаўляецца ад дактыласкапіі. Зараз святар чакае суду, адміністратыўная справа будзе разгледжана 12 чэрвеня.

– Зараз я трохі разгублены. Мяркую, ёсць розныя акалічнасці, – кажа святар. – Па-чалавечы я хачу, каб мяне апраўдалі. Прыйшлося пагартаць судовыя кніжкі (кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях, крымінальны кодэкс). Скажу вам, гэта вельмі цяжкія кніжкі, асабліва для таго, хто не сутыкаўся з падобным.

У дачыненні да праблемы дактыласкапіі, якая стала актуальнай ужо не для першага праваслаўнага святара, пазіцыя царкоўных уладаў Гарадзеншчыны супадае з меркаваннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) і Маскоўскай патрыархіі.

– Мы поддерживаем официальную позицию Московской патриархии и Синода БПЦ. Не зря высказывается беспокойство по поводу того, чтобы после эти данные не использовались со злоупотреблением и в ненадлежащих целях, – адзначыў «Салідарнасці» прэс-сакратар Гарадзенскай епархии Аляксандр Велісейчык.

На афіцыйным сайце Гарадзенскай епархіі цытуецца праект дакумента «О позиции Церкви в связи с появлением и перспективами развития новых технологий идентификации личности», падрыхтаваны Маскоўскім патрыярхатам, пазіцыі якога падзяляе і Сінод БПЦ.

– Всеобщий, а тем более принудительный сбор биометрических параметров человека для помещения их в электронные устройства и базы данных для последующей идентификации и аутентификации ущемляет достоинство личности, – мяркуе камісія Міжсаборнай прысутнасці РПЦ.

Адзначым, што Мікалай Гайдук ужо трэці святар, у дачыненні якога распачаты адміністратыўны працэс за адмову ад дактыласкапіравання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)