Экономика
Сяргей Гезгала, «Наша Ніва»

Базавая інфляцыя пераваліла за 100%

Белстат апублікаваў дадзеныя пра базавую інфляцыю ў Беларусі. Пасля росту на 8,3% у кастрычніку яна пераадолела сімвалічную планку ста працэнтаў за студзень-кастрычнік. Калі быць дакладным, яна дасягнула 101,5%.

Базавая інфляцыя — гэта індэкс росту цэн без уліку рэгуляваных цэн і сезонных тавараў. Напраўдзе, на тавары з рэгуляванымі цэнамі (малако ў пакетах і г.д.) прыходзіцца невялікая доля ў расходах людзей. Зводны ж індэкс росту спажывецкіх цэн, у які ўваходзяць як рэгуляваныя, так і нерэгуляваныя тавары, склаў 88%. Прырост рэгуляваных цэнаў за 10 месяцаў склаў 65%.

Беларусь упэўнена лідзіруе як у СНД, так і ў Еўропе і па росце цэн, і па дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Некаторыя незалежныя эканамісты лічаць, што рэальныя тэмпы росту цэн нават большыя за афіцыйна прызнаныя 80—100%. Сапраўды, многія тавары і прадукты падаражэлі на 160—200%.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)