Политика

Міхалевіч выйшаў на сувязь. Магчыма, ён у Празе (аўдыё, дапоўнена)

Былы кандыдат ў прэзідэнты Алесь Міхалевіч упершыню выйшаў на сувязь пасля свайго раптоўнага знікнення 13 сакавіка. Праз скайп ён звязаўся са сваім паплечнікам Юрасём Губарэвічам і даслаў гукавое паведамленне суайчыннікам.. Сайт udf.by са спасылкай на крыніцу з бліжэйшага атачэння экс-кандыдата паведамляе, што ўцякач знаходзіцца ў Чэхіі.

Жонка палітыка Мілана ў размове з карэспандэнтам “Салідарнасці” сказала, што ўчора муж звязваўся з ёю праз скайп.

– Ён гаварыў, што адмыслова нічога не будзе казаць пра сваё месцазнаходжанне, – дадала жонка Міхалевіча. – На жаль, нічога новага вам не паведамлю, таму што сама не ведаю, дзе Алесь. Мяркую, чым менш мы ведаем – тым лепш. Галоўнае, што ён ў бяспецы.

– Са мной усё добра, – запэўніў палітык у аўдыёзвароце. – Я знаходжуся па-за межамі Беларусі. Ведаю, што ў “Жывым часопісе” ды і ўвогуле ў Інтэрнэце шмат каментароў, што ніхто не чуў мой голас апошнім часам. Сёння я размаўляў з Юрасём Губарэвічам. На працягу бліжэйшага тыдня я збіраюся зрабіць відэазварот.

Пра сваё цяперашняе месцазнаходжанне Міхалевіч маўчыць. Сайт udf.by са спасылкай на крыніцу з бліжэйшага атачэння экс-кандыдата паведамляе, што ўцякач знаходзіцца ў Чэхіі. Аднак пасольства Чэхіі заявіла, што такой інфармацыі у іх няма, паведамляе interfax.by. Раней расійскі партал newsland.ru паведаміў, што Міхалевіча днямі бачылі ў кіеўскім аэрапорцпе “Барыспаль”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)