Общество
Віталь Ругайн, «Еўрарадыё»

Беларускую мову лічаць роднай 60% жыхароў Беларусі

Такія звесткі паказаў перапіс 2009 года.

Беларуская мова родная для 60% насельніцтва Беларусі. Пры тым карыстаюцца ёй толькі 30% насельніцтва. Па-беларуску дома размаўляюць 2 мільёны 327 тысяч чалавек. Асноўнай жа мовай насельніцтва з'яўляецца руская: на ёй гаворыць больш за 6 мільёнаў.

Дарэчы, перапіс 1999 года засведчыў, што ў штодзённых зносінах беларускую мову выкарыстоўвалі 36,7% нашых грамадзян, а роднай яе назвалі 73,7%.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)