03.09.2010
На главную

Беларускія заўзятары ў Ванкуверы



Беларускія заўзятары з усёй палкасцю падтрымліваюць сваю алімпійскую дружыну.

Беларусь - гэта малая краіна, якая не мае выхаду да мора, заціснутая паміж Расеяй, Украінай, Польшчай, Летувай і Латвіяй. Насельніцтва - каля 10 мільёнаў, па большасьці канцэнтруецца каля сталіцы краіны - Мінска.

Але, нягледзячы на памеры, Беларусь падтрымлівае алімпійскі дух.

Беларусы выйгралі першыя алімпійскія медалі ў Ванкуверы ў чацьвер у мужскім і жаночым біятлоне. У гэты самы дзень Ілья Куніцкі, Павел Новы, Павел Суркоў і Зміцер Казак прыехалі ў Ванкувер падтрымаць беларускіх атлетаў.

Іх вельмі лёгка знайсці, бо яны апрануты ў чырвоныя швэдары хакейнай зборнай.


"Гэта мая першая Алімпіяда", - кажа Ілья Куніцкі, які сам з Мінску, а зараз жыве ў Нью-Ёрку. - "Я марыў пра тое, каб наведаць гульні, і нарэшце мая мара здзейснілася. Тут цудоўная атмасфера. Проста знаходзячыся тут, нават не наведваючы ніякіх спборніцтваў, ужо каштуе таго. І Ванкувер - безумоўна, прыгожы горад. Гэта наш першы дзень у Ванкуверы, але я ўжо зараз магу сказаць, што гэта адзін з найпрыгажэйшых гарадоў, якія я бачыў".

Ён абраў добры дзень для прыезду. Свяціла сонейка, а тэмпература была больш звычайнай для красавіка, чым для лютага.

"Класнае надвор'е і людзі вельмі радасныя", - кажа ён. - "І калі яны бачуць нашы швэдары, звычайна кажуць "Go Belarus", "Наперад, Беларусь!" Асабліва канадцы. Яны класныя! Атмасфера Аліміяды - гэта тое, што прываблівае нас найбольш!"

Яго сябра Павел Новы згодзен з Іллёй.

"Мы толькі прыехалі гэтай раніцай, але ўсё чым далей, тым лепш", - кажа 27-гадовы мінчук, які зараз жыве ў Нью-Джэрсі. - "Мы бачым шмат людзей, кожны настроены па-сяброўску. У нас было шмат спадзяванняў і чаканняў наконт горада і Канады. Гэта мой першы візіт на заходняе ўзбярэжжа, маё першае падарожжа ў Канаду і мая першая Алімпіяда".

Беларуская хакейная дружына была адной з папялушак на Алімпіядзе-2002, прабіўшыся ў паўфінал.

"Беларусы даволі добра гуляюць у хакей. Для малой краіны - мы зусім нават няблага глядзімся", - працягвае Ілля Куніцкі. - "Калі памятаеце, мы перамаглі Швецыю і прабіліся ў чацвёрку мацнейшых. Гэта велізарнае дасягненне для Беларусі і для нашага хакея. Мы збіраемся наведаць гульні Швецыя - Беларусь і Беларусь - Нямеччына".

У гэтым годзе чацьвёра беларусаў гуляюць у НХЛ: Руслан Салей, Міхаіл Грабоўскі, а таксама браты Андрэй і Сяргей Касціцыны. У першай гульні беларусы саступілі фінам 1-5. Але гэта не стрымлівае квартэт беларускіх заўзятараў. Калі будзе ўкідванне ў гульнях супраць Швецыі і Нямеччыны, яны будуць гатовыя падтрымаць каманду з усёй моцы сваіх галасавых связак".

"Наша краіна - даволі малая. І мы адчуваем, што павінны прадэмантстраваць экстрападтрымку нашым!" - кажа беларус Новы.


Проголосовало: 38 Балл: 4.66
Оцени статью:          

Виктория Азаренко потеряла сознание во время матча на US Open (+ видео)

02.09.2010

Франция с Зиданом (фото)

02.09.2010 Сергей Февралев, фото FFF

Виталий Коваль: «Однозначно покидаю «Динамо»

01.09.2010 Александр Ванкович, Goals.by, фото ХК «Динамо-Минск»

«Юность» — обладатель Кубка Беларуси

01.09.2010

Глеб-старший продолжит карьеру в Англии, Близнюк — в Беларуси

31.08.2010 Сергей Февралев






Беседка

Кино

  :)   дня



Прыгажуня дня

Коктейль

новости
футбола, чемпионат Беларуси
Кто есть кто в Республике Беларусь
Rating All.BY Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск
При частичном или полном использовании материалов сайта
гиперссылка на сайт газеты "Салiдарнасць" обязательна.
© "Салiдарнасць", 2006
gazetaby@gmail.com