Общество
Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Як дэпутатка Канапацкая паспрачалася з міністрам працы

Праз дэкрэт Лукашэнкі.

Ганна Канапацкая. Архіўнае фота

Міністарка працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касьцевіч і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая паспрачаліся падчас пленарнага паседжаньня. Дыскусія адбылася пры абмеркаваньні пастановы Палаты прадстаўнікоў аб прэзыдэнцкім дэкрэце № 1 ад 25 студзеня 2017 году.

Почти все «народные избранники» проголосовали за новый «декрет о тунеядстве»

Ганна Канапацкая задала пытаньне, навошта, калі ёсьць цэлы апарат у Міністэрстве, ствараць яшчэ міжведамасную камісію ў пытаньнях занятасьці насельніцтва.

— Такія камісіі — гэта чарговая бюракратычная надбудова. Ёсьць жа служба занятасьці, навошта нам дубляваць адным другое? — запыталася дэпутатка ў міністаркі.

Ірына Касьцевіч адказала, што справа працаўладкаваньня вельмі адказная, і таму ў каардынацыйную камісію, акрамя супрацоўнікаў службы занятасьці, уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства падаткаў і збораў, і бяз гэтай камісіі ніяк не абысьціся. У якасьці прыкладу міністарка сказала, што за першы квартал гэтага году ў службу занятасьці зьвярнуліся 90 тысяч чалавек. І зь іх пытаньні, якія ставілі 3 тысячы, нельга было б вырашыць бяз службы занятасьці.

На гэта дэпутатка Канапацкая заявіла, што яе гэтыя словы не пераконваюць, а штогадовыя прамовы прэзыдэнта Лукашэнкі аб неабходнасьці аптымізацыі кіроўнага апарату насамрэч не выконваюцца.

— І мне незразумела, куды ідуць грошы, якія выдаткоўвае дзяржава на праграму занятасьці, — дадала яна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)