Беларусь развітваецца з Міхалам Анемпадыставым. «Класік! Асоба! Грамадзянін!»

Беларусы смуткуюць з нагоды смерці вядомага паэта, дызайнера, графіка і публіцыста, і пішуць у сацыяльных сетках пра чалавека, які напісаў найлепшыя песні беларускага року.

«Пайшоў з жыцця Міхал Анемпадыстаў! У яго радках «Простыя словы, простыя рэчы» — наш нацыянальны код. Класік! Асоба! Грамадзянін!» — напісала ў Фэйсбуку рэдактарка tio.by Лілія Кобзік.

15 год таму у інтэрв'ю Naviny.by Міхал Анемпадыстаў выказаўся пра сістэму каштоўнасцяў беларусаў:

— Усё нашае жыцьцё — гэта, у нейкім сэнсе, простыя рэчы. Як і даўней, мы зарабляем на хлеб, клапоцімся пра блізкіх, уладкоўваем жыцьцё на свой капыл. У гэтай, прыватнай сфэры, чалавек шараговы, не зусім шараговы й зусім не шараговы маюць падобныя клопаты й каштоўнасьці. Чарку кульнуць і шкварку зьесьці таксама кожны любіць. Што чалавеку беларускаму трэба? Каб вайны не было, каб дзеці здаровыя, каб хата якая «прастарнейшая», астатняе рукамі зробіцца. І каб ніхто не чапаў. Устойлівая сыстэма каштоўнасьцяў. Яна можа й павінна стацца падмуркам нацыянальнага адраджэньня (Колькі можна адраджацца? Трэба жыць).

Памятаеце выразы «архітэктар Перабудовы», «прараб Перабудовы»? Яшчэ ёсьць ды-джэй Адраджэньня (геніяльна прыдумана). Дык вось, мне здаецца, што нам зараз патрэбныя стылісты Саматоеснасьці, дзеля таго, каб з дапамогаю шкварак, чарак і Скарыны распрацаваць чытэльны, уежны, глядзельны Беларускі стыль. Бо калі мы ўцямім, што Скарына меў тую ж шкварку й чарку — ён, лекар, батанік, выдавец і друкар, адразу стане нам блізкім і родным.

Міхал Анемпадыстаў тлумачыць, чаму беларусаў называюць бульбашамі і якая сувязь паміж беларусамі і ўсімі астатнімі караняплодамі

Літаратар і мастак Адам Глобус у інтэрв'ю Радыё Свабода назваў Міхала Анемпадыстава «Мастаком зь вялікай літары»:

— Тое, што Міхал зрабіў для рок-н-рол, для часопіснай графікі, для беларускага плякату, для колеразнаўства — гэта неацэнная праца. …. А самае галоўнае яго дасягненьне гэта песьні, што гучалі, гучаць і будуць гучаць.

З выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

Развітанне і грамадзянская паніхіда адбудуцца ў чацьвер, 25 студзеня, у прасторы «ОК-16» (вуліца Кастрычніцкая, 16) з 11.00 да 14.00.

Крэмацыя адбудзецца на Паўночных могілках у 15.30. Пахаваюць Міхала Анемпадыстава на Чыжоўскіх могілках.

Рэквізіты для тых, хто хоча дапамагчы сям’і Анемпадыстава з пахаваннем, а таксама ахвяраваць на будучы помнік:

Рахунак жонкі Міхала ў беларускіх рублях

ЗАТ «БСБ Банк» УНП 807000069

БІК UNBSBY2X

Транзітны рахунак банка – BY37UNBS38128000000560000933

На карысьць Дашкевіч Алены Георгіеўны

Карт-рахунак BY85UNBS30145180001858050933

Рахунак дачкі Міхала ў эўра

UnCreditBank Czech Rebublic and Slovakia

IBAN CZ9527000000002112171077

2112854077/2700

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)