Спорт

Віталь Гуркоў перамог зорку кітайскага К-1 і ўзняў бел-чырвона-белы сцяг

У галоўным баі вечара турніра PFC у Кітаі беларус Віталь Гуркоў адзінагалосным рашэннем суддзяў перамог Мергена Білялава — непераможнага чэмпіёна кітайскага К-1, чэмпіёна свету, які дагэтуль правёў там 15 баёў і ва ўсіх перамог.

Па спартыўнай завядзёнцы ў момант, калі агучваюць прозвішча пераможцы, той уздымае сцяг краіны, якую прадстаўляе.

І Гуркоў выйшаў на рынг з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам, піша Наша Ніва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)