Общество
Кірыл Іваноў

Як аршанскія чыноўнікі адцэнзуравалі святкаванне 85-годдзя Караткевіча

Гісторыя ў Оршы паказвае, што крамолу можна знайсці нават у традыцыйным арнаменце.

У Оршы абмяркоўваюць выпадак, што здарыўся 26 лістапада перад канцэртам, прысвечаным 85-м угодкам Уладзіміра Караткевіча.

Як паведамляе праваабарончы сайт «Вясна», гледачоў да самага пачатку канцэрта не пускалі ў залу, пакуль мянялі афармленне сцэны, адмыслова зробленае да юбілею пісьменніка-земляка.

Ганна Святлова, фота orshanka.by

Справа была ў тым, сцвярджае рэсурс, што загадчыца раённага аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Ганна Святлова ўбачыла ў афармленні сцэны традыцыйны арнамент, намаляваны чырвонай фарбай на белым фоне. І заявіла, што здалёк гэта можна прыняць за «апазіцыйны» бел-чырвона-белы сцяг.

Тэхнічныя работнікі гарадскога цэнтра культуры мусілі выконваць тэрміновы загад — завешваць арнамент стылізаванымі ручнікамі. Але былі настолькі здзіўленыя, што не маглі не падзяліцца ўражаннямі са сваімі знаёмымі. І цяпер у Воршы шырока абмяркоўваюць, наколькі «асцярожнічае» чыноўніца, калі нават арнамент падаецца ёй «крамольным».

Дырэктар музея Уладзіміра Караткевіча Ліна Гатоўская (злева). Фота Радыё Свабода

Другі выпадак здарыўся 27 лістапада. Дырэктарка музея Уладзіміра Караткевіча Ліна Гатоўская нечакана адмяніла канцэрт Сяргея Доўгушава, артыста дзяржаўнай філармоніі, удзельніка Harmonic style project, SD і групы «Вурай».

Спявак распавёў, што што атрымаў афіцыйнае запрашэнне выступіць, скарэктаваў для гэтага свой канцэртны графік і раптам за дзень да канцэрту атрымаў адмову па электроннай пошце.

Разам з прабачэннямі дырэктарка музея патлумачыла артысту прычыны: маўляў, літаральна напярэдадні былі ўнесены змены ў праграму, і замест яго вырашана было ўключыць у канцэрт іншых, мясцовых выступоўцаў.

Сяргей Доўгушаў. Фота Радыё Свабода

Дарэчы, Сяргей Доўгашаў таксама лічыць сябе «мясцовым» — ён нарадзіўся на Аршаншчыне, не аднойчы тут выступаў, у тым ліку і ў музеі Уладзіміра Караткевіча.

Спявак расказаў, што гатовы спыніць усе стасункі з гэтай установай.

Бліжэйшы канцэрт Сяргея Доўгушава, прысвечаны творчасці Уладзимира Караткевіча, адбудзецца ў Брэсце 30 лістапада падчас курсаў «Мова нанова».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)