Спецпроект:
19.03.2017
У Слоніме затрымалі арганізатара «Маршу недармаедаў»

Здарылася гэта пасля таго, як кіраўнік раёна публічна паабяцаў абараніць пратэстоўцаў ад уціску.

19 сакавіка ў Слоніме праходзіць акцыя пратэсту супраць дэкрэту №3. Яе арганізатарам выступае Слонімская кааліцыя дэмакратычных арганізацый, у якую ўваходзяць палітычныя партыі, рухі і ініцыятывы.

Актывісты абураныя тым, што за апошнія гады ў горадзе закрыўся шэраг прадпрыемстваў: аўтарамонтны завод, «Тэкстыльнік», «Пух-пяро», «Сельгастэхніка», іншыя прадпрыемствы істотна скарачаюць супрацоўнікаў. Радыё Свабода вядзе жывую трансьляцыю са Слоніма.

У цэнтры гораду сабралася некалькі соцен чалавек. Да ўдзельнікаў выйшла прадстаўніца мясцовых уладаў прапануе прайсьці ў будынку райвыканкаму і абмеркаваць пытаньні, якія хвалююць людзей.

— Плошча — ня месца для абмеркаваньня, — сказала прадстаўніца ўладаў.

— Чым плошча кепская? Да вас зайсьці немагчыма. Там міліцыя, будуць абшукваць, — адказваюць людзі.

Удзельнікі акцыі па ходніках прыйшлі да будынку райвыканкаму, дзе іх чакалі прадстаўнікі мясцовых уладаў. Людзі скардзяцца на маленькія заробкі і пэнсіі, на звальненьні і немагчымасьць уладкавацца на працу. Кажуць, што ў Слоніме немагчыма знайсьці працу з заробкам больш за 200 рублёў. Жанчыны кажуць, што іх мужы і сыны вымушаныя працаваць у Расеі.

Прадстаўнікі ўладаў запрашаюць прайсьці ў будынак райвыканкаму 20-30 чалавек. Удзельнікі нязгодныя, лічаць, што ўлады павінны выйсьці да людзей і адказаць на пытаньні кожнага ўдзельніка:

— Чаго ён баіцца? Трэба паважаць народ. Усе хочуць размаўляць з уладамі. Няхай старшыня слонімскага райвыканкаму выходзіць і гаворыць з намі.

Удзельнікі акцыі ў Слоніме разважаюць пра прычыны арыштаў і затрыманьняў:

— Улады хочуць запужаць, таму ідуць арышту ўдзельнікаў пратэстаў. Хочуць, каб быў ціхі і мірны народ, каб ніхто не задаваў пытаньняў. Але мы не баімся, ужо няма чаго губляць.

Самае балючае пытаньне, якое хвалюе ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў» у Слоніме, — адсутнасьць працы і маленькія заробкі, прадае Радыё Свабода.

Старшыня Слонімскага райвыканкаму Алег Таргонскі сказаў, што для выкананьня просьбы Аляксандра Лукашэнкі працаўладкаваць усіх беспрацоўных да 1 траўня, у Слонімскім раёне плянуецца стварыць 200 новых працоўных месцаў. Таксама ёсьць магчымасьць дасылаць будаўнікоў на Астравецкую АЭС.

Людзі запытваюць, калі будуць заробкі ў 500 даляраў, пра якія гаворыць Лукашэнка.

«Гэтыя грошы трэба зарабіць», — адказаў Таргонскі.

— Мы будзем гаварыць пра праблемы, якія ёсьць у горадзе. Я лічу, што няма нічога важней здароўя і міру. Я буду рабіць усё, каб гэта было. У любы час можаце заходзіць да мяне і размаўляць пра тое, што вас хвалюе, — сказаў Алег Таргонскі ў размове з пратэстоўцамі.

Людзі кажуць, што старшыня не дапамог сланімчанам, калі іх звальнялі. Усе скардзяцца на адпіскі, якія дасылаў старшыня на просьбы пра дапамогу.

— Калі на кагосьці будуць ганеньні за ўдзел у гэтай акцыі, яны могуць зьвяртацца да мяне, — сказаў старшыня слонімскага райвыканкаму і запрасіў людзей на асабістыя праёмы.

Старшыня Слонімскага райвыканкаму Алег Таргонскі выйшаў да гараджанаў і адказаў на іх пытанні

Пасля завяршэння акцыі пратэсту ў Слоніме быў затрыманы актывіст Партыі БНФ, адзін з арганізатараў сёньняшняга «Маршу недармаедаў» Віктар Марчык. Яго схапілі невядомыя ў цывільным і зацягнулі ў мікрааўтобус без рэгістрацыйных нумароў.

Менавіта Марчык заклікаў людзей ісці да райвыканкма. Затрымалі яго, нягледзячы на абяцанне кіраўніка раёна Алега Таргонскага не даць у крыўду удзельнікаў пратэсту.

В Барановичах перед акцией протеста милиция оцепила площадь

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.5 (оценок:18)